Форум «Разумныя ўстойлівыя гарады» прайшоў у Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Форум «Разумныя ўстойлівыя гарады» прайшоў у Мінску

6 сакавіка 2020

З 3 па 5 сакавіка 2020 года ў Мінску прайшоў форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі». Практычны вопыт і шляхі пабудовы разумнага горада на форуме прадставілі спікеры з Расіі, Украіны, Арменіі і Азербайджана, а таксама эксперты праектаў Green Cities Project, ПРААН (Беларусь).

На форуме абмеркавалі перспектывы і трэнды развіцця разумных устойлівых гарадоў, падыходы да распрацоўкі канцэпцый і дарожных карт разумных устойлівых гарадоў, разумныя гарадскія тэхналогіі і інавацыі ў кіраванні горадам, падыходы да распрацоўкі паказчыкаў эфектыўнасці развіцця разумных устойлівых гарадоў. Прэзентацыі форуму можна знайсці па спасылцы.

Забеспячэнне адкрытасці, бяспекі, жыццеўстойлівасці і экалагічнай устойлівасці гарадоў і населеных пунктаў з’яўляецца адной з Мэтаў устойлівага развіцця. Сёння палова чалавецтва – 3,5 мільярда чалавек – жыве ў гарадах. На гарады прыходзіцца 70% спажывання энергіі і 75% выкідаў вуглякіслага газу. Устойлівыя гарады азначаюць гарады з магчымасцямі для ўсіх, доступам да асноўных паслуг, з адэкватным і экалагічна дружалюбным энергазабеспячэннем, жыллём, транспартам. Разумныя гарадскія рашэнні дазваляюць вырашыць гэтыя задачы.

Форум быў арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» і пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

КАРТА САЙТА