Гільдыя бацькоў правядзе ў Мінску эка-фестываль

3 ліпеня 2022 года ў Менску пройдзе эка-фестываль. Арганізатарам мерапрыемства выступіць грамадскае аб’яднанне «Гільдыя бацькоў». Праграмай фестывалю прадугледжана правядзенне майстар-класаў, квэстаў, конкурсаў, акцый і розыгрышаў, прысвечаных ахове навакольнага асяроддзя і ўстойліваму спажыванню.
Правядзенне эка-фестывалю робіць унёсак у папулярызацыю экалагічнага ладу жыцця, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб эка-фестывалі можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/novyj-eko-festival-sostoitsja-v-minske-4264/.