Гомельская рэгіянальная група ўстойлівага развіцця аб дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця

Прадстаўнікі Гомельскай рэгіянальнай групы ўстойлівага развіцця абмеркавалі ход рэалізацыі Парадку дня — 2030 на ток-шоу «Галоўная тэма» (Тэлерадыёкампанія Гомель). У ток-шоу прынялі ўдзел першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама Андрэй Сабко, намеснік дырэктара КУП «Спецкамунтранс» Вадзім Башылаў і старшыня Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання «Інваліды-спінальнікі» Генадзь Залатароў. У якасці запрошанага эксперта у ток-шоу прыняў удзел тэматычны каардынатар напрамку «Устойлівае развіццё рэгіёнаў» Праграмы падтрымкі Беларусі ФРГ Дзмітрый Карпіевіч.
Паглядзець выпуск можна ў youtube-канале Тэлерадыёкампаніі Гомель.