10 красавіка 2025
4-5 красавіка 2025 года выкладчыкі УА «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі каледж» прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перспектывы развіцця сястрынскай справы: інавацыі, адукацыя і практыка».
Канферэнцыя накіравана на развіццё навуковай дзейнасці ў галіне тэхнічнай і прафесійнай адукацыі, а таксама практычнай медыцыны. Гэта ўнікальная пляцоўка для прафесійных зносін, абмену перадавым вопытам і абмеркавання актуальных пытанняў аховы здароўя.
На працягу двух дзён вопытам навуковай дзейнасці і арганізацыі навучальна-адукацыйнага працэсу дзяліліся медыцынскія спецыялісты Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Арменія, Расійскай Федэрацыі, Кыргызскай Рэспублікі. Усяго ў рамках работы канферэнцыі было прадстаўлена 55 дакладаў і праведзена два майстар-класы.
Ад Беларусі на канферэнцыі ў анлайн-фармаце выступіў УА «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі каледж», прадставіўшы некалькі дакладаў:
Удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перспектывы развіцця сястрынскай справы: інавацыі, адукацыя і практыка» будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню кваліфікацыі медыцынскіх работнікаў і якасці медыцынскай дапамогі, укараненню перадавых практык у сястрынскую справу, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікі Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 4, 8 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА