Грамадскае абмеркаванне праекта «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці» праходзяць у Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Грамадскае абмеркаванне праекта «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці» праходзяць у Беларусі

15 мая 2024

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь праводзіць грамадскае абмеркаванне Праекта пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці».

Праектам прапануецца зацвердзіць Палажэнне аб парадку фарміравання і вядзення Рэестра суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама вызначыць:

  • пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка;
  • пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці;
  • пералік відаў рамеснай дзейнасці.

Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі да 25 мая 2024 года.

Удасканаленне ўмоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 8 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА