Грамадскае абмеркаванне праекта «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці» праходзяць у Беларусі

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь праводзіць грамадскае абмеркаванне Праекта пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці».
Праектам прапануецца зацвердзіць Палажэнне аб парадку фарміравання і вядзення Рэестра суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама вызначыць:
- пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка;
- пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці;
- пералік відаў рамеснай дзейнасці.
Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі да 25 мая 2024 года.
Удасканаленне ўмоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 8 і іншых МУР.