Гродна – моладзевая сталіца Беларусі-2021 - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Гродна – моладзевая сталіца Беларусі-2021

5 сакавіка 2021

У 2021 годзе г. Гродна атрымаў статус моладзевай сталіцы. На працягу года ў горадзе будуць праходзіць спартыўныя і культурныя мерапрыемствы моладзевага фармату. Адкрыццём праграмы стала свята «Гродна – моладзевая сталіца», у якім ўдзельнічалі студэнты, маладыя дэпутаты, прадстаўнікі моладзевых парламентаў. Сёлета ў горадзе пройдуць выстава-прэзентацыя «Гродна – горад магчымасцяў для моладзі», узнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскай універсіяды – 2020, спартыўныя турніры, рэспубліканскі семінар «Актуальныя аспекты арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь і шляхі яе ўдасканалення», напісанне купалаўскай дыктоўкі і іншыя мерапрыемствы. Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці на сайце Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Праграма «Маладзёжная сталіца Беларусі» з’яўляецца важным укладам краіны ў акселератар дасягнення Мэт устойлівага развіцця «Арыентацыя на будучыя пакаленні».

Фота: grodno-region.gov.by

КАРТА САЙТА