ХХХ Міжнародны ІКТ Форум «ТІБО-2024» праходзіць у Мінску

5–8 чэрвеня 2024 г. у Мінску праходзіць XXX Міжнародны ІКТ форум «ТІБО-2024». Арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».
Падчас мерапрыемстваў Форума прадстаўляюцца глабальныя тэндэнцыі развіцця ІКТ, інавацыйныя распрацоўкі, а таксама магчымасці іх эфектыўнага прымянення ў розных сферах дзейнасці. Праграма Форума ўключае правядзенне VII Беларускага ІКТ Саміту, VI Еўразійскага лічбавага форуму, IV Форума «Лічбавая эканоміка», навукова-практычных канферэнцый, дыскусій, Фестывалю лічбавых тэхналогій, Моладзеваго форуму «Мы будучае лічбавай Беларусі», Міжнароднай Scratch-алімпіяды па крэатыўным праграмаванні, падвядзенне вынікаў конкурсу «Інтэрнэт-прэмія ТІБО» і «Інтэрнэт-маркетынгу ТІБО» і інш. Усяго запланавана правядзенне каля 35 тэматычных мерапрыемстваў.
Правядзенне Міжнароднага ІКТ форуму «ТІБО» садзейнічае развіццю і ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы ІКТ і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 17 і іншых МУР.
З падрабязнай інфармацыяй аб «ТІБО-2024» можна азнаёміцца на сайце Форума.