1

III Міжнародная канферэнцыя па экалагічнай адукацыі і ўстойлівым развіцці адбылася ў Мінску

24-25 лютага 2022 года ва ўстанове адукацыі “Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася III Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя “Экалагічная адукацыя і ўстойлівае развіццё. Стан, мэты, праблемы і перспектывы».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных і навуковых арганізацый, камітэтаў, упраўленняў, аддзелаў і ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі сістэм адукацыі Расійскай Федэрацыі, Кыргызскай Рэспублікі і Рэспублікі Таджыкістан. Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні экалагічнай адукацыі ў кантэксце канцэпцыі ўстойлівага развіцця.

Прадастаўленне якаснай экалагічнай адукацыі садзейнічае фарміраванню ў вучняў экалагічнага светапогляду і культуры, а таксама з’яўляецца адным са складальнікаў забеспячэння экалагічнай бяспекі дзяржавы, што ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 12, 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/tseli-problemy-i-perspektivy-ekologicheskogo-obrazovanija-v-ramkax-ustojchivogo-razvitija-obsuzhdajut-v-eti-4043/.