Інавацыйныя падыходы ў лячэнні туберкулёзу распрацоўваюцца ў Беларусі

24 сакавіка штогод адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам. Нягледзячы на ўсе намаганні, якія прыкладаюцца міжнароднай медыцынскай супольнасцю і грамадскімі арганізацыямі, туберкулёз працягвае заставацца сур’ёзнай пагрозай грамадскаму здароўю і з’яўляецца асабліва небяспечным захворваннем. Нягледзячы на тое, што з 2000 года было выратавана 66 мільёнаў жыццяў людзей ва ўсім міры, пандэмія COVID-19 згладзіла пазітыўны эфект гэтых поспехаў. У 2020 годзе ўпершыню больш як за дзесяцігоддзе быў зафіксаваны рост колькасці смерцяў ад туберкулёзу.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя высока адзначае поспехі Рэспублікі Беларусь у прафілактыцы і лячэнні туберкулёзу. Вынікі дыягностыкі і лячэння мультырэзістэнтнага туберкулёзу ў Беларусі вышэйшыя, чым па ўсім еўрапейскім рэгіёне. Гэтыя поспехі магчымы дзякуючы выкарыстанню новых метадаў лячэння і высокаму ўзроўню ахопу новымі прэпаратамі, што дае магчымасць Рэспубліцы Беларусь выканаць нацыянальную праграму процідзеяння распаўсюджванню туберкулёзу і зменшыць захваральнасць і смяротнасць і павялічыць колькасць пацыентаў, якія паспяхова скончылі лячэнне і стаць адным з лідэраў еўрапейскага рэгіёну па паляпшэнню агульных паказчыкаў.
Распрацоўка і ўкараненне інавацыйных падыходаў у лячэнні туберкулёзу з’яўляюцца важным укладам у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 3 і іншых МУР.
Відэа прэс-канферэнцыі «Інавацыйныя падыходы ў лячэнні туберкулёзу» даступна па спасылцы.