1

Інавацыйныя праекты маладых вучоных прадставяць у Беларусі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з Саветам маладых вучоных арганізуе праект «100 інавацый маладых вучоных», накіраваны на асвятленне лепшых дасягненняў маладых вучоных.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і навуковыя супрацоўнікі не старэйшыя за 35 гадоў. Заяўку на рэгістрацыю на конкурс інавацыйных праектаў маладых вучоных 2022 года неабходна запоўніць да 10 ліпеня 2022 года.

Праект «100 інавацый маладых вучоных» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы: https://nasb.gov.by/rus/news/12071/.