13 снежня 2022
Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій Беларусі – кампанія «Эпаль Софт» – распрацавала інфармацыйную сістэму «Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі» па кіраванні выклікамі хуткай дапамогі.
Інфармацыйная сістэма ўяўляе сабой сэрвіс, даступны на мабільнай прыладзе і інтэграваны з інфармацыйнай сістэмай «Дыспетчар», што паскарае перадачу інфармацыі, скарачае папяровы дакументаабарот і час на падрыхтоўку дакументаў, збор і апрацоўку аналітычнай інфармацыі.
Праграма ўжо ўкаранёна ў ГУЗ «Станцыя хуткай медыцынскай дапамогі г. Брэста». За некалькі месяцаў працы сістэмы ўжо апрацавана больш за 200 тысяч выклікаў брыгад хуткай медыцынскай дапамогі. У далейшым плануецца ўкараненне інфармацыйнай сістэмы па ўсёй Беларусі.
Таксама, цяпер вядзецца распрацоўка інфармацыйнай сістэмы «Аптэчны склад», якая дапаможа кантраляваць запас і расход лекавых сродкаў у брыгадах хуткай дапамогі.
Распрацоўка і выкарыстанне інфармацыйнай сістэмы «Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі» зробіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праграме можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА