26 жніўня 2022
У Рэспубліцы Беларусь на сённяшні дзень колькасць пажылых людзей складае каля 16 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва. У сувязі з гэтым вельмі важным з’яўляецца фармаванне інфармацыйнага поля ў краіне, накіраванага на стварэнне пазітыўнага іміджу пажылога чалавека ў грамадстве, чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
Для гэтага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі распрацавана Інфармацыйная стратэгія па актыўным даўгалецці (ІС 65+) на 2022–2024 гады. Для павышэння дасведчанасці насельніцтва па тэматыцы актыўнага даўгалецця з 24 жніўня па 30 верасня 2022 года ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдзе серыя навучальных трэнінгаў. Усяго запланавана правядзенне 14 навучальных трэнінгаў, удзел у якіх прымуць каля 350 спецыялістаў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, якія працуюць з людзьмі старэйшага ўзросту і каардынуюць інфармацыйную работу з насельніцтвам.
Рэалізацыя Інфармацыйнай стратэгіі па актыўным даўгалецці на 2022-2024 гады ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 16 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Інфармацыйнай стратэгіі можна азнаёміцца па спасылцы: https://mintrud.gov.by/ru/news-ru/view/v-grodno-sostojalos-otkrytie-serii-obuchajuschix-treningov-v-ramkax-informatsionnoj-strategii-po-5823-2022/.
КАРТА САЙТА