3 снежня 2021
2 і 3 снежня 2021 года ў Віцебску адбыўся ІХ Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» з тэматычным кірункам «Лічбавая эканоміка – драйвер інавацыйнага развіцця рэгіёна».
У форуме прынялі ўдзел больш за 30 бізнес-дэлегацый, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса з 15 краін. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Віцебскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу, адміністрацыя СЭЗ «Віцебск», Віцебскае аддзяленне БелГПП і абласны саюз наймальнікаў.
Удзельнікі IX Міжнароднага эканамічнага форуму прэзентавалі свае рэгіёны і кампаніі, абмеркавалі праблемныя пытанні, абмяняліся думкамі ў рамках панэльных дыскусій «Разумны рэгіён», «Інавацыі і індустрыя», «Мадэль беларуска-расійскага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва рэгіёнаў на прыкладзе распрацоўкі канцэпцыі ўстойлівага развіцця Пскоўскай і Віцебскай вобласці , пабудова мадэлі «зялёнай эканомікі». Акрамя таго, праграма Форума прадугледжвала правядзенне віртуальнай і вочнай выставак суб’ектаў гаспадарання Віцебскай вобласці.
Правядзенне Міжнароднага эканамічнага форуму садзейнічае абмену вопытам у выкарыстанні высокіх тэхналогій, фарміраванні інфраструктуры і прававога асяроддзя для развіцця лічбавай эканомікі, а таксама робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11, 17 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб IX Міжнародным эканамічным форуме можна азнаёміцца па спасылках: https://marketvit.by/journalists/events/ix–mezhdunarodnyj–ekonomicheskij–forum–innovatsii–investitsii–perspektivy/, https://www.belta.by/regions/view/porjadka-br28-mlrd-investitsij-budet-napravleno-v-ekonomiku-vitebskoj-oblasti-po-itogam-goda-472692-2021.
КАРТА САЙТА