Канцэпцыя дзяржаўнай палітыкі рэгіянальнага развіцця зацверджана ў Беларусі

Устойлівае развіццё рэгіёнаў з’яўляецца аднім з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. У якасці асноўных інструментаў выступаюць дзяржаўныя праграмы і нарматыўныя прававыя акты, у якіх асаблівая ўвага ўдзяляецца забеспячэнню спрыяльных умоў для пражывання і работы людзей.
З мэтай збалансаванага развіцця ўсіх рэгіёнаў і скарачэння міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі ў краіне зацверджана Канцэпцыя дзяржаўнай палітыкі рэгіянальнага развіцця, якая вызначае стымулы для далейшага эканамічнага і сацыяльнага развіцця тэрыторый. Адным з важных кампанентаў канцэпцыі з’яўляецца вёска будучыні. Для яго рэалізацыі адабраны населеныя пункты, на месцах распрацаваны комплекс мер па дасягненню сацыяльных стандартаў, якія даюць магчымасць камфортна жыць у вёсцы, прымаюцца меры па спрашчэнню працэдуры прадастаўлення зямельных рэсурсаў, невыкарыстоўваемай маёмасці і стварэнню інфраструктуры кіруючай кампаніяй, якая ў далейшым будзе кіраваць рэсурсамі на камерцыйнай аснове. .
Рэалізацыя Канцэпцыі дзяржаўнай палітыкі рэгіянальнага развіцця ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэгіянальным развіцці можна азнаёміцца па спасылцы.