Канцэпцыю забеспячэння суверэнітэту ў сферы лічбавага развіцця да 2030 года зацвердзілі ў Беларусі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2024 г. №1074 зацверджана Канцэпцыя забеспячэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у сферы лічбавага развіцця да 2030 года.
У Канцэпцыі адлюстраваны сутнасць і змест праблемы забеспячэння суверэнітэту Беларусі ў сферы лічбавага развіцця, бачанне лічбавага развіцця нашай краіны ва ўмовах хуткай дынамікі лічбавых пераўтварэнняў у свеце, узнікнення новых рызык, выклікаў і пагроз лічбаваму развіццю дзяржавы.
Асноўнымі мэтамі Канцэпцыі выступаюць забеспячэнне нацыянальных інтарэсаў у сферы лічбавага развіцця і стварэнне асновы фарміравання механізма забеспячэння лічбавага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Чакаецца, што вынікамі рэалізацыі Канцэпцыі стануць:
- эфектыўнае дзяржаўнае рэгуляванне і дзейсная рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы лічбавага развіцця;
- высокая ступень цыфравізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання, эканомікі, сацыяльнай сферы;
- стварэнне спрыяльных эканамічных і арганізацыйных умоў для паскоранай распрацоўкі і ўкаранення тэхналагічных інавацый для вырашэння сацыяльна-эканамічных задач, забеспячэння канкурэнтаздольнасці айчыннай высокатэхналагічнай прадукцыі і эфектыўнасці яе вытворчасці, а таксама фарміраванне доўгатэрміновага попыту на дадзеную прадукцыю;
- абмен кампетэнцыямі, паспяховымі практыкамі і ІКТ паміж галінамі эканомікі, высокі ўзровень ІТ-кампетэнцый кіраўнікоў і работнікаў незалежна ад сферы дзейнасці арганізацыі, лічбавая пісьменнасць насельніцтва, якія забяспечваюцца сістэмай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі;
- развіццё навуковых даследаванняў у адпаведнасці з патрэбамі айчынных галін вытворчасці і гандлю ІКТ, паслуг ІКТ, рост колькасці навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў сістэме ІТ-адукацыі.
План мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі будзе распрацаваны і зацверджаны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ў тры месяцы.
Лічбавае развіццё дзяржавы і забеспячэнне лічбавага суверэнітэту ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
.