Канферэнцыя на тэму самазанятасці прайшла ў Смаргоні

28 лютага 2025 года ў Смаргоні адбылася VII канферэнцыя «Самазанятасць». Яна была накіравана на тое, каб аб’яднаць на адной пляцоўцы прадпрымальнікаў, рамеснікаў, гаспадароў аграсядзіб і самазанятых, абмеркаваць хвалюючыя іх пытанні, атрымаць кампетэнтныя адказы, знайсці прыдатныя рашэнні ў дыялогу з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў.
Асноўная ўвага была ўдзелена магчымасцям і перспектывам самазанятасці, дзеючым інструментам фінансавай і нефінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў, падаткаабкладанню, фінансавай справаздачнасці, асаблівасцям заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць фізічных асоб. Таксама падчас выступленняў эксперты, прадстаўнікі міністэрстваў падзяліліся з гасцямі канферэнцыі нюансамі працы паспяховых аграсядзіб, фермерскіх гаспадарак, рамеснікаў, падрабязна растлумачылі аспекты прадпрымальніцкай дзейнасці.
Сёння ў Беларусі 70 тысяч чалавек знаходзяцца ў статуце самазанятых. Іх дзейнасць садзейнічае павышэнню прадпрымальніцкай актыўнасці насельніцтва і з’яўляецца важным фактарам для росту айчыннай эканомікі, што ўносіць уклад у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 8 і іншых МУР.
VII канферэнцыя «Самазанятасць» арганізавана ў рамках праекта «Рэсурсы і магчымасці» прадпрымальніцкім крылом ГА «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, ТАА «Інтэлектуальныя тэхналогіі бізнесу» і ААТ «Белінвестбанк».
.