1

«Каробачныя рашэнні» для прадпрымальнікаў распрацаваны ў Беларусі

Для стымулявання прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі распрацавана 20 «каробачных рашэнняў». Такія рашэнні дапамогуць прадпрымальнікам пачаць сваю справу, а таксама пашырыць дзейны бізнэс.

Кожнае рашэнне складаецца з чатырох тэматычных блокаў:

«Бізнес-мадэляванне» дазволіць даведацца, якія дзеянні неабходна распачаць прадпрымальніку-пачаткоўцу для адкрыцця бізнесу, якую абраць мадэль, у якіх кірунках можна развівацца і пашырацца;

«Юрыспрудэнцыя» змяшчае інфармацыю аб патрабаваннях заканадаўства, неабходных дакументах і адміністрацыйных працэдурах для кожнага з напрамкаў, па якіх падрыхтаваны скрынкавыя рашэнні;

«Фінансавая мадэль» раскажа аб тым, як эфектыўна арганізаваць сістэму кіравання грашовымі патокамі арганізацыі. Пры дапамозе фінансавага калькулятара, які распрацаваны для кожнага «каробачнаго рашэння», можна змадэляваць і пралічыць свае будучыя выдаткі і даходы;

«Маркетынг» уключае інфармацыю аб асноўных інструментах прасоўвання бізнесу і павышэння эфектыўнасці продажаў.

«Каробачныя рашэнні» распрацаваны вопытнымі прадпрымальнікамі, якія маюць практычны вопыт у стварэнні і развіцці такіх прадпрыемстваў у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца Міністэрствам эканомікі і Праграмай развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь.

Падтрымка прадпрымальніцкай дзейнасці ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра «скрынкавыя рашэнні» можна азнаёміцца па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/v-ramkax-sovmestnogo-proekta-minekonomiki-i-proon-razrabotano-20-korobochnyx-reshenij-dlja-bystrogo-46413-2022/.