1

Карта інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва распрацавана ў Беларусі

Для садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва ў Беларусі распрацаваны Інфармацыйны рэсурс «Карта інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва». Гэты рэсурс прызначаны для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў, уладальнікаў малога і сярэдняга бізнесу, а таксама суб’ектаў інфраструктуры падтрымкі МСП. Карта дапамагае знайсці інфармацыю аб дзейных у краіне інкубатарах малога прадпрымальніцтва і цэнтрах падтрымкі прадпрымальніцтва, а таксама аб той падтрымцы, якую аказваюць гэтыя арганізацыі па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Запуск лічбавага рашэння «Карта інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва» садзейнічае павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння паміж бізнес-супольнасцю і арганізацыямі, якія аказваюць падтрымку прадпрымальнікам, а таксама развіццю дзелавога асяроддзя ў краіне, што ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.