Колькасць легкавых электрамабіляў у Беларусі дасягнула 10 тысяч

З мэтай папулярызацыі электрамабіляў як экалагічнага і эканамічнага віду транспарту, які садзейнічае фарміраванню камфортнага гарадскога асяроддзя, 17 ліпеня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаўся Дзень электратранспарту.
На сённяшні дзень у краіне дзейнічае 680 электразарадных станцый, колькасць легкавых электрамабіляў дасягнула 10 тысяч, парк грамадскага электратранспарту налічвае больш за 100 электробусаў. У красавіку 2021 года зацверджана Комплексная праграма развіцця электратранспарту на 2021-2025 гады, накіраваная на вытворчасць і развіццё электратранспарту, а таксама стварэнне ўмоў для павелічэння колькасці транспартных сродкаў на электрычнай цязе, пашырэння інфраструктуры электратранспарту і мінімізацыі негатыўных уплываў на экалогію.
Развіццё электратранспарту ўносіць значны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 9, 12 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Дні электратранспарту можна азнаёміцца па спасылцы: https://minenergo.gov.by/press/glavnye-novosti/viktor-karankevich-chislo-elektromobiley-v-belarusi-dostiglo-10-tysyach/.