1

Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу на 2026-2030 гады і на перыяд да 2045 года распрацоўваецца ў Беларусі

5 чэрвеня 2023 года ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне часовай міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады і на перыяд да 2045 года.

Па выніках абмеркавання членамі рабочай групы сфарміраваны пералік з 872 аб’ектаў (тэхналогіі, тавары, паслугі) прагназавання, якія могуць стаць драйверамі эканамічнага росту на прагназуемы перыяд, а таксама пералік іх параметраў, метадычныя падыходы да фарміравання комплексных праектаў будучыні і прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова- тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці.

Распрацоўка Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады і на перыяд да 2045 года будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці краіны, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб пасяджэнні можна азнаёміцца па спасылцы.