Конкурс дзіцячых і маладзёжных праектаў «Энергамарафон» пройдзе ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Конкурс дзіцячых і маладзёжных праектаў «Энергамарафон» пройдзе ў Беларусі

30 жніўня 2022

У 2022/2023 навучальным годзе Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць XVI Рэспубліканскі конкурс для дзяцей і моладзі «Энергамарафон».

Галоўная мэта конкурсу — фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў рацыянальнага спажывання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, а таксама выяўленне і распаўсюджванне перадавога вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі эфектыўнага энергаспажывання.

Рэгіянальныя этапы конкурсу пройдуць ва ўстановах адукацыі абласцей і г. Мінска да канца 2022 года. Заключны этап конкурсу адбудзецца ў сакавіку 2023 г. у Віцебскай вобласці.

Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы: https://energoeffect.gov.by/news/news_2022/20220826_news3.

КАРТА САЙТА