Конкурс «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця» адбыўся ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Конкурс «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця» адбыўся ў Беларусі

14 красавіка 2020

Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь правёў адкрыты конкурс «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця». Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу студэнтаў да Мэтаў устойлівага развіцця і матываваць іх да актыўных дзеянняў і асабістага ўкладу ў дасягненне МУР.

Удзельнікі конкурсу павінны былі разабрацца ў пытаннях дэмаграфічнай бяспекі і здаровага ладу жыцця, абароны навакольнага асяроддзя, бяспекі і жыццястойкасці сучасных гарадоў, у энергетычнай бяспецы краіны, а потым напісаць эсэ, зняць відэаролік або зрабіць даклад. Пераможцамі сталі студэнты і студэнткі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

КАРТА САЙТА