1

Конкурс ідэй па новых спосабах прымянення драўніны і драўняных адходаў праходзіць у Беларусі

У мэтах стварэння ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць рэспубліканскі Конкурс ідэй па новых спосабах прымянення драўніны і драўнінных адходаў «WOOD INNOVATION». Прэзентацыя ідэй (канцэпцый) адбудзецца 16 верасня 2022 года ў рамках XX Міжнароднай спецыялізаванай выставы-кірмашу «ЛЕСДРЭЎТЭХ-2022».

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа».

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары новых ідэй, распрацовак, вынаходстваў, звязаных з ужываннем драўніны і драўняных адходаў у прамысловасці, энергетыцы, будаўніцтве, добраўпарадкаванні, паўсядзённым жыцці чалавека.

Заяўку на ўдзел у конкурсе неабходна запоўніць да 26 жніўня 2022 года.

Правядзенне конкурсу ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 12, 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе «WOOD INNOVATION» можна азнаёміцца па спасылцы: https://lesdrevtech.by/konkurs/.