1

Конкурс інвестпраектаў малога і сярэдняга бізнесу праходзіць у Беларусі

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурсны адбор інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў суб’ектаў малога (сярэдняга) прадпрымальніцтва для аказання ім дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб’ектам малога (сярэдняга) прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на конкурснай аснове і пры рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў. Адной з абавязковых умоў аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі з’яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў, а таксама адпаведнасць інвестыцыйнага праекта, бізнес-праекта наступным напрамкам:

  • стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці прадукцыі (тавараў, выканання работ, аказання паслуг);
  • арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі;
  • вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне;
  • укараненне новых тэхналогій.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 15 чэрвеня 2025 года.

Аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам прадпрымальніцтва ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 8, 9, 12 і іншых МУР.