Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва праводзіцца ў Беларусі

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання ім дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.
Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб’ектам малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на конкурснай аснове і пры рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў. Абавязковымі ўмовамі аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі з’яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў, а таксама адпаведнасць інвестыцыйнага праекту наступным кірункам:
- стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг);
- арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі;
- вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне;
- укараненне новых тэхналогій.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 31 ліпеня 2024 года.
Аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам прадпрымальніцтва ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 8, 9, 12 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.