Конкурс «Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця – будучыня планеты ў нашых руках» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Конкурс «Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця – будучыня планеты ў нашых руках»

22 кастрычніка 2020

Маладзёжны пасол Мэт устойлівага развіцця – гэта прадстаўнік студэнцкага асяроддзя, якого выбіраюць на год для прасоўвання Мэт устойлівага развіцця. Маладзёжныя паслы МУР папулярызуюць Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года сярод моладзі, інфармуюць яе аб механізмах дасягнення паказчыкаў устойлівага развіцця на лакальным і нацыянальным узроўнях, дапамагаюць набываць маладым людзям веды і прафесійныя кампетэнцыі XXI стагоддзя, асвойваць ідэі і прынцыпы ўстойлівага развіцця.

Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу:

– быць студэнтам вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь;

– валодаць беларускай і рускай мовамі (валоданне іншымі афіцыйнымі мовамі ААН – перавага);

– мець вопыт удзелу ці арганізацыі маладзёжных сацыяльна-значных ініцыятыў. У конкурсе могуць браць удзел студэнты, якім раней прысвойвалася званне «Маладзёжны пасол МУР»;

– валодаць навыкамі грамадскага лідэрства, публічных выступаў, блогінгу;

– мець магчымасць на працягу года актыўна прасоўваць ідэі Парадку 2030 і МУР сярод насельніцтва краіны і ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія прысвечаныя гэтай тэматыцы.

Конкурс «Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця – будучыня планеты ў нашых руках» праходзіць у два этапы. На першым этапе ўдзельніку да 10 лістапада 2020 года неабходна:

– выбраць адну з МУР, Маладзёжным паслом якой ён хацеў бы стаць, і зрабіць публікацыю ў сацыяльных сетках Vkontakte, Facebook ці Instagram на тэму «Чаму #ЯпасолМУРуБеларусі», пазначыўшы нумар адпаведнай Мэты і адзначыўшы акаўнты @moladz.by і @youthambassadors.sdgs. Старонка ўдзельніка ў сацыяльных сетках павінна быць адкрытай на працягу ўсіх этапаў конкурсу.

– запоўніць форму анлайн-заяўкі;

– накіраваць канцэпцыю сваёй дзейнасці ў якасці Маладзёжнага пасла ЦУР па абранай мэце на перыяд з 5 студзеня 2021 года да 5 студзеня 2022 года ў арганізацыйны камітэт па адрасе электроннай пошты: dmoo@tut.by. У назве файла павінны быць названыя прозвішча і ініцыялы канкурсанта і нумар мэты. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайтах nchtdm.by і moladz.by.

КАРТА САЙТА