Конкурс найлепшых інавацыйных праектаў стартаваў у Беларусі

У мэтах актывізацыі інавацыйнай дзейнасці, а таксама стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.
У конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021-2025 гады. Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 жніўня 2023 года.
Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.