Конкурс па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці праходзіць у Беларусі

З 21 лютага па 20 сакавіка 2023 года ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» праводзіць конкурс «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця».
Для ўдзелу ў конкурсе навучэнцам вочнай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі неабходна падрыхтаваць эсэ, відэаролік або стэндавы даклад на адзін з наступных тэматычных напрамкаў:
- «Дэмаграфічная бяспека»;
- «Здаровы лад жыцця»;
- «Абарона навакольнага асяроддзя»;
- «Бяспека і жыццеўстойлівасць сучасных гарадоў»;
- «Энергетычная бяспека краіны».
Правядзенне конкурсу «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця» накіравана на папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця сярод моладзі, фарміраванне актыўных дзеянняў па ўнясенню асабістага ўкладу ў іх дасягненне, а таксама стварэнне ўмоў для распаўсюджвання пазітыўнага вопыту фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.