Конкурс па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні МУР стартаваў у Беларусі

ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» праводзіць адкрыты конкурс «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця».
Конкурс накіраваны на прыцягненне ўвагі моладзі да пытанняў у галіне ўстойлівага развіцця і стварэння ўмоў распаўсюджвання пазітыўнага вопыту фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці.
Для ўдзелу ў конкурсе навучэнцаў устаноў вышэйшай адукацыі неабходна падрыхтаваць эсэ, відэаролік або стэндавы даклад на адзін з наступных тэматычных напрамкаў:
- Дэмаграфічная бяспека;
- Здаровы лад жыцця;
- Абарона навакольнага асяроддзя;
- Бяспека і жыццеўстойлівасць сучасных гарадоў;
- Энергетычная бяспека краіны.
Заяўку на ўдзел у конкурсе неабходна накіраваць да 19 сакавіка 2024 года на электронны адрас gumanitar@ucp.by. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў перыяд з 20 па 31 сакавіка 2024 года.
Правядзенне конкурсу «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця» робіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Падрабязней з парадкам арганізацыі і ўмовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.