19 сакавіка 2025
У Беларусі праходзіць конкурс творчых работ «Творчасць для клімату, для ўстойлівага свету», накіраваны на прыцягненне ўвагі дзяцей і моладзі да Мэт устойлівага развіцця і тэмы змянення клімату.
Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ва ўзросце 6-17 гадоў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй, а таксама дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Конкурсныя работы прымаюцца да 31 сакавіка 2025 года па наступных намінацыях:
Падрабязней з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.
Конкурс праводзіцца Праграмай развіцця ААН у Беларусі (ПРААН) і УА «Рэспубліканскі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у рамках праекта «Кліматычная адукацыя ў мэтах прасоўвання МУР і прасоўвання кліматычнай павесткі (Кліматычная шкатулка)», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
КАРТА САЙТА