Конкурс творчых работ «Права на дзяцінства» праходзіць у Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Конкурс творчых работ «Права на дзяцінства» праходзіць у Беларусі

1 ліпеня 2022

З мэтай асветы насельніцтва па пытаннях прававой абароны дзяцей, а таксама фарміравання правасвядомасці ў дзяцей і моладзі Міністэрства юстыцыі і галоўныя ўпраўленні юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў праводзяць рэспубліканскі конкурс творчых работ «Права на дзяцінства».

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, падрыхтаваныя дзецьмі не старэйшыя за 16 гадоў, па наступных намінацыях:

  • правы дзіцяці;
  • сацыяльная абарона сям’і і дзяцей дзяржавай;
  • абарона правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • правы дзяцей-інвалідаў;
  • абавязкі дзіцяці;
  • «Гісторыя маёй сям’і ў гісторыі краіны».

Конкурсныя работы прымаюцца да 15 ліпеня 2022 года.

Правядзенне конкурсу «Права на дзяцінства» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 16 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе творчых работ можна азнаёміцца па спасылцы: https://minjust.gov.by/press/news/vnimanie_konkurs_tvorcheskikh_rabot_pravo_na_detstvo/.

КАРТА САЙТА