25 студзеня 2022
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс відэаролікаў «Эканоміка ў кадры».
У конкурсе могуць узяць удзел студэнты дзённай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для ўдзелу ў канкуры кожнаму ўдзельніку неабходна прадставіць відэаролік, які адлюстроўвае адну з эканамічных тэматык:
Па выніках конкурсу журы вызначыць пяць пераможцаў і пяць лаўрэатаў. Пераможца ўзнагароджваецца дыпломам і грашовым прызам у памеры 5 000 рублёў, лаўрэат — 3 000 рублёў.
Правядзенне конкурсу садзейнічае ўключэнню моладзі ў фарміраванне эканамічнага парадку дня краіны, павышэнню ўзроўню іх прафесійнай арыентацыі, а таксама ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе відэаролікаў можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.economy.gov.by/ru/news-ru/view/minekonomiki-objjavljaet-o-starte-konkursa-videorolikov-ekonomika-v-kadre-46380-2022/.
КАРТА САЙТА