Круглы стол па пытаннях развіцця электратранспарту і зараднай інфраструктуры

Круглы стол «Перспектывы развіцця электратранспарту і зараднай інфраструктуры ў Беларусі» прайшоў 16 ліпеня 2021 года ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».
У рамках круглага стала былі разгледжаны актуальныя пытанні рэалізацыі Комплекснай праграмы развіцця электратранспарту на 2021-2025 гады і абмеркаваны прагнозы развіцця рынку электрамабіляў у краіне з улікам дзеючых стымулюючых мер. Акрамя таго, на круглым стале былі агучаны планы па далейшаму развіццю зараднай інфраструктуры для электратранспарту, рэалізацыя якіх забяспечыць значны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэтаў ўстойлівага развіцця 7, 9, 12 і іншых Мур.
З падрабязнай інфармацыяй пра круглы стол можна азнаёміцца на сайце: https://www.minenergo.gov.by/press/lenta/kruglyy-stol-po-voprosam-razvitiya-elektrotransporta-i-zaryadnoy-infrastruktury-proydet-16-iyulya/.