Круглы стол па тэме ўдасканалення падрыхтоўкі кадраў з улікам патрэбнасцей «зялёнай» эканомікі адбыўся ў Мінску

12 студзеня 2022 года ў рамках мерапрыемстваў Нацыянальнага плана дзеянняў па развіццю «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021–2025 гады ў дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбыўся круглы стол «Праблемы мадэрнізацыі працэсу падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў у ВНУ з улікам патрэбаў «зялёнай» эканомікі».
Падчас круглага стала прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Цэнтра рэсурсаэфектыўнай і чысцейшай вытворчасці Інстытута бізнесу БДУ, Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі» абмеркавалі пытанні развіцця экалагічнай адукацыі ў Беларусі і прынялі рэзалюцыю, у якой адлюстравалі асноўныя напрамкі ўдасканалення сістэмы адукацыі з улікам інтарэсаў развіцця «зялёнай» эканомікі.
Дзейнасць па ўдасканаленні экалагічнай адукацыі робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб круглым стале можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/kruglyj-stol-problemy-modernizatsii-protsessa-podgotovki-perepodgotovki-i-povyshenija-kvalifikatsii-kadrov-v-3990/.