1 лютага 2020
30 студзеня 2020 года ў Мінску адбылося прадстаўленне вынікаў шостага раўнда шматіндыкатарнага кластарнага абследавання для ацэнкі становішча дзяцей і жанчын у Рэспубліцы Беларусь (МІКС 6). У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства інфармацыі і іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, арганізацый сістэмы ААН, грамадскіх арганізацый і навуковых устаноў.
МІКС з’яўляецца глабальнай ініцыятывай ЮНІСЕФ і ўяўляе сабой адну з самых буйных міжнародных праграм па абследаванні хатніх гаспадарак. На дзясяткі пытанняў адказалі больш за 8,7 тыс. беларускіх сем’яў, сярод якіх асаблівы акцэнт быў зроблены на тыя, дзе выхоўваюцца дзеці да 5 гадоў (каля 3,4 тыс.). Даследаванне дазваляе ахарактарызаваць становішча дзяцей і жанчын за апошнія гады з моманту правядзення папярэдніх раўндаў МІКС, якія праходзілі ў 2005 і 2012 гадах. Акрамя таго, абследаванне дазволіла атрымаць аб’ектыўную інфармацыю і адсачыць прагрэс у дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця (дадзеныя па 21 паказчыку МУР). У даследаванні прадстаўленыя наступныя раздзелы:
Прэзентацыі круглага стала:
Гендарны парытэт у сямейных адносінах: заканадаўства і практыка (Намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Арцёменка Марына Барысаўна)
Рэпрадуктыўнае здароўе і здароўе дзяцей (Начальнік аддзела меддапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Лёгкая Л. А.)
Партал пра дзяцей: інструмент маніторынгу і распаўсюджвання статыстычных дадзеных, якія характарызуюць становішча дзяцей у Беларусі (Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік Упраўлення статыстыкі ўнутранага гандлю Галоўнага ўпраўлення статыстыкі паслуг і ўнутранага гандлю Белстата Летнік Наталля Аляксандраўна)
Сістэма дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі — начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук Давідовіч Антаніна Леанідаўна)
Вынікі МІКС 6 на сайце Белстата
Асобны раздзел даследавання прысвечаны паказчыкам Мэтаў устойлівага развіцця. У прыватнасці, прааналізаваныя наступныя Мэты і паказчыкі.
Абследаванне праводзілася ў 2019 годзе спецыялістамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі пры фінансавай падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), Еўрапейскага саюза, Сусветнага банка, Урада Расійскай Федэрацыі і Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці.
КАРТА САЙТА