Летняя школа па фінансавай граматнасці праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Летняя школа па фінансавай граматнасці праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце

19 ліпеня 2022

З 18 па 21 ліпеня 2022 года з мэтай сістэматызацыі эканамічных ведаў і павышэння ўзроўню фінансавай пісьменнасці старшакласнікаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у анлайн-фармаце праводзіць летнюю школу «Фінансавая пісьменнасць пакалення Z».

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі, ліцэісты і гімназісты 8-11-х класаў, а таксама навучэнцы каледжаў. Тэмамі заняткаў вызначаны сучасныя тэорыі матывацыі, пошук фінансавых альтэрнатыў, прафесіі фінансавай сферы. Таксама слухачы навучацца распрацоўваць ідэі для паспяховага стартапа.

Правядзенне летняй школы «Фінансавая пісьменнасць пакалення Z» робіць уклад у дасягненне Рэспублікі Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 4 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб летняй школе па фінансавай пісьменнасці можна азнаёміцца па спасылцы: https://bsu.by/news/letnyaya-shkola-finansovaya-gramotnost-pokoleniya-z-startuet-v-bgu-d/.

КАРТА САЙТА