1

Лічбавае рашэнне па гарадскім азеляненні рэалізуецца ў гарадах Беларусі

Зялёныя тэрыторыі адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні камфортнага гарадскога асяроддзя. У верасні 2022 года праводзіцца другі этап тэсціравання лічбавага рашэння па павышэнні эфектыўнасці планавання гарадскога азелянення. Гараджане гарадоў Карма, Наваполацк, Пінск і Навагрудк правядуць «зялёную інвентарызацыю» – палічаць і апішуць стан дрэў і кустоў у розных частках горада з дапамогай лічбавай платформы «Countree».

Прыняць удзел у інвентарызацыі зялёных насаджэнняў на пілотных пляцоўках у сваім горадзе можа любы гараджанін пасля праходжання ўступнага навучання. Заяўкі на ўдзел у эксперыменце прымаюцца да 9 верасня 2022 года.

Рэалізацыя ініцыятывы па павышэнні эфектыўнасці планавання гарадскога азелянення садзейнічае павелічэнню плошчы зялёных насаджэнняў, развіццю экалогіі горада і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб эксперыменце і ўжо дасягнутых выніках падчас першага этапа можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.undp.org/ru/belarus/press-releases/cifrovaya-karta-zelenykh-nasazhdeniy?fbclid=IwAR33QXc1ise7DLKhZwdzwG1K-MKDYVLMFfnDNARqBIR-vu8mKcLB-OiY9yU.