Лічбавая платформа «Народная пяцігодка» зарабіла ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Лічбавая платформа «Народная пяцігодка» зарабіла ў Беларусі

7 лістапада 2024

28 кастрычніка 2024 г. у Беларусі запушчана анлайн-платформа «Народная пяцігодка».

Платформа не адносіцца да зваротаў грамадзян і ўяўляе сабой электронную пляцоўку для збору меркаванняў жыхароў Беларусі. На анлайн-платформе можна выказаць прапановы і чаканні на 2025—2030 гады па ключавых сферах развіцця грамадства (эканоміка, сельская гаспадарка, адукацыя, ахова здароўя, дзелавая ініцыятыва, інавацыі і інш.). Удзел у рабоце платформы ананімны. Зайсці на яе можна з любой прылады, ніякіх абмежаванняў для карыстачоў не прадугледжана.

На сённяшні дзень анлайн‑платформу ўжо наведалі каля тысячы беларусаў, паступіла больш за 320 канкрэтных прапаноў. Самымі папулярнымі тэмамі сталі адукацыя, сельская гаспадарка, ахова здароўя і малыя гарады.

Найбольш прадуманыя ідэі будуць улічаны ў Праграме сацыяльна‑эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2025—2030 гады, а таксама пры падрыхтоўцы парадку дня Усебеларускага народнага сходу.

КАРТА САЙТА