Лічбавыя і «зялёныя» рашэнні прымяняюцца ў Беларусі для ўстойлівага развіцця малых гарадоў

З 2016 года па 2021 год у Беларусі быў рэалізаваны праект «Беларусь: падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі». Для сямі гарадоў былі распрацаваны і рэалізаваны стратэгіі па ўдасканаленні метадаў горадабудаўніцтва для садзейнічання нізкавугляроднаму развіццю і павышэння ўстойлівасці малых гарадоў да наступстваў змянення клімату. Інавацыйныя рашэнні былі выкарыстаны для паляпшэння гарадской дарожнай інфраструктуры, кіравання камунальнымі адходамі, павышэння энергаэфектыўнасці жылых дамоў, пашырэння плошчы зялёных насаджэнняў:
для Полацка, Наваполацка і Навагрудка распрацаваны адзіны комплекс мерапрыемстваў па зніжэнні інтэнсіўнасці вулічнага руху, што дапамагае павысіць бяспеку пешаходаў і скараціць выкіды вуглякіслага газу на 3763 тоны ў год;
у Навагрудку была прапілатаваная інтэлектуальная сістэма кіравання вулічным асвятленнем, што дазваляе зменшыць выкіды вуглякіслага газу на 90 тон у год;
у Пінску, Полацку і Наваполацку была прапілатаваная лічбавая сістэма кіравання зборам бытавых адходаў. На смеццевых кантэйнерах былі ўстаноўлены 66 датчыкаў, падключаных да хмарнай сістэмы, якія забяспечваюць своечасовы і эканомны вываз адходаў;
у Карме, Наваполацку, Пінску і Навагрудку была праведзена лічбавая інвентарызацыя гарадскіх паркаў, сквераў і алей – збор інфармацыі ў адзіную базу дапамог вызначыць далейшыя крокі па паляпшэнні якасці зялёных тэрыторый і пашырэнні іх плошчаў;
у Навагрудку жыхары двух дамоў сталі ўдзельнікамі інфармацыйнай кампаніі па стымуляванні адказнага спажывання цяпла і вады — жыхары змаглі скараціць спажыванне халоднай вады на 7%, гарачай вады на 5,5%, а цеплавой энергіі на 5,9% і інш.
Прапілатаваныя рашэнні дазволілі стварыць устойлівыя механізмы і інфраструктуру для далейшага прасоўвання інавацый у гарадскім планаванні і добраўпарадкаванні малых гарадоў, што ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11, 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб выніках праекту можна азнаёміцца па спасылцы.