1

Маладыя людзі прадставілі сваё бачанне дасягнення МУР у Беларусі

29 жніўня 2023 года напярэдадні Саміта па Мэтах устойлівага развіцця 2023 года адбыўся маладзёжны дыялог «Маладзёжнае бачанне МУР у Беларусі».

Падчас дыялогу маладыя людзі правялі SWOT-аналіз рэалізацыі МУР у Беларусі з акцэнтам на магчымасці ў адпаведнасці з 4 акселератарамі МУР: «зялёны пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту»; «арыентацыя на будучыя пакаленні»; «лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя інавацыі»; «гендэрная роўнасць у грамадстве».

Удзельнікі дыялогу прайшлі апытанне аб іх бачанні поспехаў у дасягненні МУР у Беларусі і магчымасцях моладзі ўнесці свой уклад у дасягненне МУР.

З вынікамі апытання «Маладзёжнае бачанне МУР у Беларусі» і вынікамі маладзёжнага дыялога можна азнаёміцца па спасылцы.