12 лістапада 2023
14 лістапада 2023 года на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі пройдзе маладзёжны форум па кіраванні інтэрнэтам Youth IGF Belarus.
Youth IGF Belarus – адкрытая маладзёжная пляцоўка для абмеркавання перспектыў развіцця інтэрнэту з прадстаўнікамі дзяржавы, бізнесу, некамерцыйных ініцыятыў.
Прыняць удзел у форуме можа любы жадаючы, папярэдне зарэгістраваўшыся на сайце форума. https://igf.by/ru/youth/
Удзельнікі форуму абмяркуюць актуальныя праблемы інтэрнэту, тэхнічныя аспекты глабальнай сеткі, асаблівасці сістэмы даменных імёнаў, як уладкованы DNS і як будуюцца адносіны паміж краінамі, праграмы развіцця RIPE NCC для тэхнічнай супольнасці і інш.
Правядзенне маладзёжнага форуму па кіраванні інтэрнэтам Youth IGF Belarus зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА