18 мая 2022
14 мая 2022 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка адбыўся фінал XIV Маладзёжнага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё».
У 2022 годзе да ўдзелу ў медыяфестывалі былі прадстаўлены 72 работы (відэаролікі, постэры, інфаграфіка) навучэнцаў і педагогаў 37 устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны. Па выніках экспертнай ацэнкі ў фінале бралі ўдзел 20 медыяпрадуктаў. Дыпломамі лаўрэата медыяфестывалю і каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны 14 каманд і 1 індывідуальны ўдзельнік.
Работы фіналістаў XIV Маладзёжнага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» даступны па спасылцы.
Правядзенне Маладзёжнага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» садзейнічае папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб фінале XIV Маладзёжнага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» можна азнаёміцца па спасылцы: https://bspu.by/news/universitet/molodezhnyi-mediafestival–golosa-molodyh-za-ustoichivoe-razvitie—2022-proshel-v-bgpu.
КАРТА САЙТА