18 сакавіка 2022
З 1 сакавіка па 14 мая 2022 года ў Беларусі праходзіць Маладзёжны медыяфестываль «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё». Фестываль прысвечаны папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года сярод розных груп насельніцтва.
Арганізатарамі медыяфестывалю з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэта імя Максіма Танка», ДУА «Гімназія № 19 г. Мінска».
У медыяфестывалі могуць узяць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ўсіх тыпаў, студэнты і магістранты, педагагічныя работнікі, бацькі, ініцыятыўныя маладыя людзі, прадстаўнікі маладзёжных НДА, якія прадаставілі медыяпрадукт (відэа, постэр, інфаграфіка), які змястоўна адпавядае адной з намінацый:
Інфармацыя аб парадку правядзення медыяфестывалю, умовах удзелу, крытэрыях ацэнкі работ, накіраваных для ўдзелу ў медыяфестывалі, даступна па спасылцы.
Правядзенне Маладзёжнага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» робіць важны ўклад у папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.
КАРТА САЙТА