1

Марафон «Мае крокі да ўстойлівага ладу жыцця» стартуе ў БДПУ

З 1 па 28 лютага 2023 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка пройдзе тэматычны анлайн-марафон «Мае крокі да ўстойлівага ладу жыцця», арганізаваны Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ.

Прыняць удзел у анлайн-марафоне можа любы жадаючы, далучыўшыся да telegram-каналу БДПУ.

Анлайн-марафон «Мае крокі да ўстойлівага ладу жыцця» будзе змяшчаць інфармацыю, карысныя парады, тэматычныя заданні аб харчаванні, паводзінах на месцы працы і ва ўніверсітэце, хатніх абавязках, вольны час, а таксама дасць магчымасць сфарміраваць серыю экапрывычак, якія можна паўтараць кожны дзень.

Фарміраванне ўстойлівага ладу жыцця ўносіць важны ўклад у дасягненне рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.