25 чэрвеня 2023
З 1 ліпеня да 31 кастрычніка 2023 года ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пройдзе маштабнае сацыялагічнае даследаванне ў сферы дэмаграфіі. Даследаванне будзе праводзіцца Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Умацаванне навуковага і адукацыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у галіне збору, аналізу і выкарыстання дэмаграфічных даных для дасягнення Мэт устойлівага развіцця».
Дадзенае даследаванне з’яўляецца другім этапам апытання насельніцтва, праведзенага ў 2017 годзе. Удзел у даследаванні прымуць каля 6 тыс. удзельнікаў першага этапа.
Атрыманыя вынікі даследавання дазволяць выявіць асаблівасці развіцця беларускай сям’і, вызначыць фактары, якія ўплываюць на рэпрадуктыўныя паводзіны і сямейныя ўзаемаадносіны, правесці параўнальны аналіз тэндэнцый фарміравання шлюбна-сямейных адносін у Беларусі, а таксама распрацаваць рэкамендацыі па ўдасканаленні дзяржаўнай сямейнай і дэмаграфічнай палітыкі краіны.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб даследаванні можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА