20 красавіка 2023
У Беларусі значная ўвага ўдзяляецца пытанням мінімізацыі шкоднага ўздзеяння вытворчасці на навакольнае асяроддзе, развіццю рэсурсаэфектыўнай і чыстай вытворчасці, развіццю вытворчасцей па перапрацоўцы сыравіны. Для гэтага рэалізуюцца дзяржаўныя планы і праграмы – «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў», «Беларускі лес», «Энергазберажэнне», «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», Нацыянальны план дзеянняў па развіццю «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021 – 2025 гады.
У цяперашні час распрацоўваецца праект стратэгіі развіцця эканомікі замкнёнага цыклу ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года, стратэгія доўгатэрміновага развіцця краіны з нізкім узроўнем парніковых газаў да 2050 года, праект нацыянальнай таксанаміі «зялёнага» фінансавання.
Акрамя таго, у Беларусі задзейнічаны розныя падыходы па павышэнні інфармаванасці спажыўцоў у галіне экалагічна адказнага спажывання: распаўсюджваюцца інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па пытаннях «зялёнай» эканомікі, ствараецца сацыяльная рэклама, пытанні развіцця «зялёнай» эканомікі ўключаюцца ў навучальныя праграмы ВНУ.
Пераход да «зялёнай» эканомікі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерах па паляпшэнні экалогіі ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА