13 верасня 2023
7 верасня адзначаецца Міжнародны дзень чыстага паветра для сіняга неба. Гэты дзень падкрэслівае важнасць чыстага паветра і вострую неабходнасць у мерах па паляпшэнні якасці паветра.
У Беларусі ў мэтах прадастаўлення актуальнай экалагічнай інфармацыі, у тым ліку аб стане атмасфернага паветра, функцыянуе Нацыянальная сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Для паляпшэння якасці атмасфернага паветра вядзецца планамерная работа па будаўніцтве, рэканструкцыі, мадэрнізацыі газаачышчальных установак, укараненні найлепшых даступных тэхнічных метадаў, абнаўляюцца транспартныя паркі, развіваецца электратранспарт і інш.
Рэалізацыя мер па зніжэнню забруджвання атмасфернага паветра ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА