Мінпрацы і сацабароны і Белаграпрамбанк падпісалі пагадненне аб развіцці прадпрымальніцкай дзейнасці

22 мая 2024 г. ААТ «Белаграпрамбанк» і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па падтрымцы і развіцці прадпрымальніцкай дзейнасці.
Пагадненне накіравана на стварэнне спрыяльнага асяроддзя для развіцця малога прадпрымальніцтва, развіццё прадпрымальніцкіх ініцыятыў і інфармацыйна-кансультацыйнага суправаджэння, пашырэнне доступу суб’ектаў МСП да фінансавых рэсурсаў.
У рамках сумеснай інфармацыйна-тлумачальнай работы на пляцоўках Цэнтраў прыцягнення Igrow Белаграпрамбанка з удзелам прадстаўнікоў рэгіянальных службаў занятасці ўжо праводзяцца сустрэчы, накіраваныя на прафарыентацыю моладзі, падтрымку пачынаючых і дзеючых прадпрымальнікаў, садзейнічанне беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, папулярызацыю мер дзяржаўнай падтрымкі. З пачатку 2024 года сустрэчы прайшлі ўжо ў Пінску, Баранавічах, Калінкавічах, Магілёве і Рэчыцы.
Пагадненне стане новым напрамкам работы ААТ «Белаграпрамбанк» і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па падтрымцы прадпрымальніцкай ініцыятывы і дасць магчымасць маштабаваць паспяховую практыку ўзаемадзеяння ва ўсіх рэгіёнах краіны, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10, 17 і іншых МУР.