Міжнародная канферэнцыя «Здароўе і навакольнае асяроддзе» пройдзе ў Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Міжнародная канферэнцыя «Здароўе і навакольнае асяроддзе» пройдзе ў Мінску

23 лістапада 2022

24-25 лістапада 2022 года ў Мінску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Здароўе і навакольнае асяроддзе». Арганізатарамі канферэнцыі выступяць Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр гігіены».

У рабоце канферэнцыі прымуць удзел больш за 250 вядучых вучоных і практыкаў з арганізацый гігіены і таксікалогіі Беларусі, Расіі, Арменіі, Малдовы, Казахстана, Францыі. Спецыялісты абмяркуюць пытанні гігіены навакольнага асяроддзя і экалогіі, умоў працы працуючых, клінічнай прафпаталогіі, метады аналітычнага лабараторнага кантролю, фарміраванне здаровага ладу жыцця і інш.

Прамая трансляцыя канферэнцыі будзе арганізавана па спасылцы.

Правядзенне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Здароўе і навакольнае асяроддзе» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 8 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА